Каля 10 новых кветнікаў з'явілася ў Мінску

8 июля 2019

Высадзілі іх падчас фінальнага этапа гарадскога конкурсу "Мінскі майстар - 2019". Азеляняльнікі профільных арганізацый распрацоўвалі тэму, рыхтавалі эскізы і падбіралі асартымент. А кветкавыя кампазіцыі высадзілі у дзіцячым парку імя Горкага.

Фінал конкурсу складаўся з трох частак - праверка тэарэтычных і практычных ведаў, а таксама творчае шоу кампазіцый. Конкурс "Мінскі майстар"  штогадовы і праводзіцца ён  пятнаццаты раз.