Ахова школьнікаў ці нязручасць для старажылаў

8 августа 2013

Металічныя агароджы вакол ўсіх сталічных школ ўсталююць і адрамантуюць да 1 верасня. Пра гэта напярэдадні заявілі ў мэрыі. 60 новых металічных канструкцый з'явяцца ля школ. Нагадаем, такія меры патрэбны для ўзмацнення бяспекі школьнікаў. Аднак гэта не заўсёды падабаецца жыхарам суседніх са школамі дамоў. Аляксей Кандраценка разбіраўся ў сітуацыі.



Жыхар мікрараёна Малінаўка Павел вымушана мяняе звыклыя маршруты. Агароджы каля школ перашкаджаюць. З дзіцем гуляць зараз не проста.


Павел, жыхар дома па вул. Касманаўтаў, г. Мінск: Нязручна, калі шчыра. Хацелася б лепш. Таму што занадта вялікая агароджа і занадта вялікія тэрыторыі абгарадзілі. Вось тут была дарожка, яе цалкам абгарадзілі агароджай.


І такія пытанні ўзнікаюць у многіх. У розных раёнах сталіцы. Раней многім жыхарам вуліцы Касманаўтаў не трэба было задумвацца, як прайсці, напрыклад, у банк, аптэку ці на пошту. Усе прывыклі да шляху праз тэрыторыю школы. Са з'яўленнем агароджы ўсё змянілася.


Для пенсіянераў Марыі Ільінічны і Валерыя Міхайлавіча гэта не інакш як лабірынт. Ідзеш, а наперадзе брамка, зачыненая на замок.


У адным толькі Маскоўскім раёне сталіцы агароджы ўсталёўваюць вакол 24 навучальных устаноў. Працэс складаны. Яго трэба ўзгадніць з многімі арганізацыямі. Проста так капаць зямлю нельга.


Ала Куніцкая, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска: Праводзяцца спачатку тапаздымкі. Узгадняецца з рознымі службамі - гэта цепласеткі, электрасеткі, газ. У межах горада шмат камунікацый. Павінна быць дакументацыя, усё павінна быць узгоднена.


На пытанне, ці не занадта шмат зямлі школы сабе агароджваюць, атрымліваем адказ: уся тэрыторыя па генплане. Нічога лішняга ніхто не забірае. Проста зараз трэба прывыкнуць да агароджы. Але гэта ж і на карысць саміх гараджан.


Ала Куніцкая, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска: Трэба сказаць, што веснічкі тэрыторый школы будуць адчыненыя да 23 гадзін. Таму ўсе могуць прайсці на стадыёны і пляцоўкі.



Такім чынам, ужо да 1 верасня ў сталіцы вакол школ будзе ўстаноўлена 60 новых агароджаў. Яшчэ столькі ж старых адрамантуюць. Галоўнае тут бяспека школьнікаў. Да нязвыклых гарадскіх рэалій, напэўна, прыйдзецца адаптавацца.