Вялізныя чэргі з грузавікоў утварыліся на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза

8 апреля 2019

Больш як 1500 машын зараз стаіць у пунктах пропуску. У Мытным камітэце нашай краіны сітуацыю растлумачылі шэрагам прычын: няпоўныя рабочыя змены сумежнага боку, рамонт дарожнага пакрыцця, няспраўнасць інспекцыйна-надглядальнага комплексу. У выніку каля 2,5 - 3 гадзін сыходзіць на афармленне аднаго грузавіка. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта на 10 раніцы, на мяжы з Латвіяй чакалі выезду 310 цяжкагрузаў, а ў польскім кірунку - 270, але самая складаная сітуацыя на мяжы з Літвой, дзе стаіць больш за тысячу машын.