Дзеці Данбаса пасля завяршэння змены ў лагеры "Зубраня" запісалі відэазварот да Прэзідэнта Беларусі "Дзякуй за дабро"

27 октября 2021

Не пакінуць людзей сам-насам са сваімі праблемамі, пачуць і дапамагчы - гэта не толькі палітыка нашай сацыяльна накіраванай дзяржавы, гэта ў крыві беларусаў. Дабрыня, спагадлівасць і адкрытае сэрца - гэта тое, што нас вылучае і аб'ядноўвае. І асабліва, калі размова ідзе пра дзяцей.

Дзякуй за дабро ад дзяцей Данбаса. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія сталі відавочцамі страшнай вайны ў сябе на радзіме, хоць на час, але змаглі вярнуцца ў сапраўднае дзяцінства. Ініцыятыву нашага паралімпійца Аляксея Талая падтрымаў асабіста Аляксандр Лукашэнка, і юныя, але ўжо па-свойму дарослыя госці на 21 дзень вярнуліся ў клопаты пад мірным небам. Дзяцей яшчэ ў верасні сустракаў Нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". Пасля завяршэння змены дзеці запісалі відэазварот да Прэзідэнта Беларусі. 

Усяго паўтары тысячы кіламетраў падзяляюць зону ваенных дзеянняў ад мірнага неба лагера "Зубраня" і самых звычайных дзіцячых клопатаў. Так, пасля падпісання Мінскіх пагадненняў гукі снарадаў даносяцца радзей, але дзеці Данбаса працягваюць вось ужо 8 гадоў жыць і вучыцца пад абстрэламі, страчваць сваякоў.