Абвінавачаны ў шпіянажы ва Украіне беларус падаў скаргу на дзеянні ўкраінскіх сілавікоў у міжнародныя структуры

25 января 2018

Абвінавачаны ў шпіянажы ва Украіне беларус падаў скаргу на дзеянні ўкраінскіх сілавікоў у міжнародныя структуры, у тым ліку ў камітэт ААН па правах чалавека. Грамадзянін нашай краіны арыштаваны ва Украіне летам. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Думаю, я маю права сказаць і пра тое, што наш грамадзянін адправіў звароты ў міжнародныя арганізацыі ў сувязі з прымяненнем да яго незаконных мер дазнання - катаванняў. Так гэта ці не - трэба разбірацца. Мы таксама будзем на гэтым настойваць".

Акрамя таго, у МЗС адзначылі, што Генпракуратура Беларусі не раз ставіла пад сумненне не толькі метады допыту, але і акалічнасці справы, і яе расследаванне.