Навучанне ў рэзідэнтуры будзе праходзіць на базе ўніверсітэтаў і НПЦ

30 сентября 2020
Навучанне ў рэзідэнтуры студэнтаў-медыкаў будзе праходзіць на базе ўніверсітэтаў, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, а таксама ў БелМАПА.  Аб павышэнні якасці медадукацыі распавялі рэктары медыцынскіх ВНУ. Новая форма навучання  з'явіцца ў Беларусі да 2023 года. Асобна абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні ўніверсітэцкіх клінік.
 

Праект універсітэцкай клінікі будзе рэалізаваны да 2021 года 


Пілотны праект  будзе цалкам  рэалізаваны на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы  да 2021 года. Гэты яшчэ адзін кірунак  практыкаарыентаванай падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў.