Агульнымі высілкамі дапамагаць жыхарам Украіны

14 августа 2014

За апошнія некалькі месяцаў у Беларусь прыехалі больш за 25 000 жыхароў Украіны. На жаль, усе гэтыя людзі змушаныя шукаць новы дом, працу і, самае галоўнае, мір. Наймацнейшыя роднасныя сувязі з Украінай у жыхароў Гомельскай вобласці, асабліва ў прымежжы. Менавіта там сёння мясцовыя ўлады і прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа працягнулі руку дапамогі тым, хто мае зараз асаблівую патрэбу. Падрабязнасці - у Аляксея Немава (відэа).