Агульныя лічбы, новыя праекты, супрацоўніцтва Беларусі і Пскоўскай вобласці - глядзіце 21 кастрычніка спецрэп АТН "Там, дзе пачынаецца Расія"

21 октября 2023

Саюзная інтэграцыя Беларусі і Расіі набірае тэмпы. Што адлюстроўваецца і ў агульных лічбах, новых кааперацыйных праектах і суладнай працы ў імпартазамяшчэнні.

Да такіх прыкладаў можна аднесці і Пскоўскую вобласць. Закупкі транспарту, пастаўкі харчавання, агульныя адукацыйныя праграмы. Гэта далёка не поўны пералік перспектыўных сфер узаемадзеяння. Што важна - нас злучае не толькі эканоміка.

Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Там, дзе пачынаецца Расія". Пакажам сёння ў вячэрнім эфіры.