Грамадскай ініцыятыве надаецца аcаблівае значэнне ў гарантаванні нацыянальнай бяспекі

15 мая 2015

Гэта заявіў сёння Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў. За круглым сталом сабраліся вядучыя эксперты ваеннай, палітычнай і інфармацыйнай сфер. Аналіз геапалітычнай сітуацыі ў свеце, калі згасаюць і зноў разгараюцца ўзброеныя канфлікты, толькі падкрэслівае важнасць экспертнай ацэнкі і прапаноў па нейтралізацыі сучасных выклікаў і пагроз.

Апошні раз аналагічная сустрэча прайшла 5 гадоў таму, калі была прынятая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі.