Абласное свята да Дня маці прымае Маладзечна

14 октября 2019
Словы, поўныя любові і падзякі,  гучаць сёння па ўсёй Мінскай вобласці. Гэтыя кадры мы атрымалі толькі што з Маладзечна. У гэтыя хвіліны віншаванні з Днём маці прымаюць каля 500 жанчын з усяго цэнтральнага рэгіёна. Падчас абласнога свята адбылося шэсце жанчын, якія сваёй працай уносяць уклад у развіццё Мінскай вобласці. Зараз у маладзечанскім Палацы культуры  канцэртная праграма. Там узнагароджваюць маці, якія ўвесь свой час, сілы і жыццё прысвячаюць выхаванню дзяцей.

Падчас святочнага мерапрыемства арганізаваны выставы і конкурсы. Напрыклад, на самую прыгожую калыску і самы смачны і арыгінальны торт. Зробленыя салодкія падарункі адправяць у дзіцячыя дамы.