Абласны этап рэспубліканскай акцыі "У славу агульнай Перамогі" прайшоў у Светлагорскім раёне

29 апреля 2020
Абласны этап рэспубліканскай акцыі "У славу агульнай Перамогі"  прайшоў ля памятнага знака "Баграціён" у Светлагорскім раёне. Яго кульмінацыяй стала  перадача капсул з зямлёй з усіх раёнаў Гомельскай вобласці  ў крыпту храма Усіх Святых у Мінску. У капсуле Жлобінскага раёна  зямля з 60  пахаванняў, Светлагорска - з 40,  Рэчыцы - са 110.  Толькі ў Гомельскай вобласці каля тысячы брацкіх магіл чырвонаармейцаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў.