Уладальнікі білетаў на канцэрты "Славянскага базара" могуць прыехаць у гасцінную Беларусь без візы

20 мая 2023

Білет на канцэрт - і ніякіх віз! Госці Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" змогуць наведаць Беларусь па бязвізавым рэжыме. Адпаведнае распараджэнне падпісана Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Уладальнікі білетаў на галоўныя фестывальныя праекты і ўдзельнікі форуму ў перыяд з 4 па 23 ліпеня атрымаюць магчымасць бесперашкодна перасекчы Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у міжнародных пунктах пропуску. ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" пройдзе ў горадзе на Дзвіне з 13 па 16 ліпеня. Але праграма свята традыцыйна шырэйшая: канцэрты пачнуцца за два дні да афіцыйнага адкрыцця і завершацца на дзень пазней, чым гала-канцэрт закрыцця. Свой прыезд пацвердзілі Дзмітрый Малікаў, Стас П'еха, Уладзімір Праснякоў, Сяргей Лазараў. Больш за палову білетаў ужо прададзена. Праз анлайн-касы яны разлятаюцца па ўсім свеце. Горад рыхтуецца да прыёму гасцей. Абноўленай сустрэне ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу канцэртная зала "Віцебск". Пра ўсё па парадку распавядзе Вольга Маслоўская (падрабязнасці ў відэа).