"Аб'ектыўна". Самыя яркія кадры з урачыстых цырымоній уручэння першых пашпартоў

13 марта 2020
Гэтыя кадры без сумнення ўвойдуць у асабістыя архівы юнакоў і дзяўчат, якія свой першы пашпарт атрымалі з рук міністраў, кіраўнікоў розных ведамстваў і нават Прэзідэнта. Многія гэтага дня чакалі з вялікім нецярпеннем. Эмоцыі, якія немагчыма было схаваць нават ад аб'ектываў фота- і відэакамер. Хваляванне і  слёзы радасці таксама былі, бо галоўны дакумент беларускага грамадзяніна яны атрымліваюць у асаблівай - урачыстай атмасферы. Мы сабралі самыя яркія кадры з цырымоній уручэння. Як гэта было  - у праекце "Аб'ектыўна".