Аб вызваленні Барысава і шэрагу раёнаў Беларусі глядзіце ў 11 серыі "17 імгненняў вайны"

1 июля 2019

Агенцтва тэленавін да 75-годдзя вызвалення працягвае паказ праекта "17 імгненняў вайны". У 11 серыі - аб вызваленні Барысава і шэрагу раёнаў Беларусі. Дыслакацыя нашых войскаў і баі на подступах да Мінска. А таксама гісторыя аб "начных ведзьмах" - жаночым авіяцыйным палку, які вызваляў гарады нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глядзіце на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у вячэрнім эфіры.