Аб амністыі-2014 гаворым сёння вечарам у Актуальным інтэрв'ю

12 мая 2014

Яе чакаюць, сама меней, парадку 10 тысяч чалавек. Законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ўжо ў гэтую сераду 14 мая, як плануецца, ляжа на стол беларускіх парламентарыяў. Хто зможа разлічваць на вяртанне дахаты і каго гэты акт гуманнасці дзяржавы не закране ні пры якіх умовах? Чаму катэгарычнае не распрацоўшчыкі законапраекта сказалі п'яным віноўнікам смяротных аварый і выявілі лаяльнасць да віноўнікаў злачынстваў эканамічных? Амністыя-2014. Разбяром усе дэталі сёння вечарам у Актуальным інтэрв'ю на Беларусь 1 і Беларусь 24.