Аб супрацоўніцтве ўніверсітэтаў дзвюх краін гаварылі на сустрэчы прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі Беларусі і Кітая

23 мая 2019

Сфера адукацыі ўмацоўвае супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. За мінулы год колькасць кітайскіх студэнтаў у Беларусі павялічылася ўдвая. Зараз у нашых ВНУ атрымліваюць адукацыю 2 тысячы хлопцаў і дзяўчын з Паднябеснай. Аб супрацоўніцтве ўніверсітэтаў дзвюх краін гаварылі сёння на сустрэчы прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі Беларусі і Кітая. Ва ўрачыстай абстаноўцы было падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навуковых ступенях. Паводле слоў міністра Ігара Карпенкі, гэта паспрыяе развіццю акадэмічных абменаў не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў.