У Беларусь вярнулася зіма

28 марта 2023

Складаныя ўмовы надвор'я ў Беларусі. Як і прагназавалі сіноптыкі, у краіну вярнулася зіма. З учарашняга вечара на большай частцы тэрыторыі пайшоў моцны снег, месцамі снег мокры і дождж. Вецер у некаторых раёнах дасягае 20 метраў за секунду. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература апусцілася да мінусовых значэнняў.

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый на дарозе, ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Моцныя ападкі чакаюцца і днём. Тэмпература паветра ад мінус 2 да плюс 11°С.