Аб Прэзідэнцкім аркестры ў новай серыі праекта “Адзін дзень"

27 мая 2021

Іх задача - музычнае суправаджэнне мерапрыемстваў дзяржаўнай важнасці. За год яны даюць больш як 60 канцэртаў. Выступалі разам з групай Scorpions, Анастэйшай, Сарай Конар і іншымі зоркамі сусветнага маштабу. Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь - у новай серыі праекта Белтэлерадыёкампаніі  "Адзін дзень". У штат калектыву ўваходзяць  лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў. Рэпертуар ахоплівае ўсе музычныя кірункі і стылі розных эпох. Аркестр выконвае як сусветную класіку, так і сучасную эстрадную,  джазавую і нават рок-музыку. Што адбываецца за кулісамі, калі гледачы ўжо ў зале?  Якія выпрабаванні ствараюць музыкантам на кастынгу? Адказы на гэтыя пытанні - ужо сёння ўвечары ў нашым эфіры. 

Выпуск аб Прэзідэнцкім аркестры адразу пасля "Панарамы". Глядзіце праект "Адзін дзень" і ў суботу на "Беларусь 1".