Аб перспектывах развіцця рэгіянальнай медыцыны гаварылі сёння на з'ездзе хірургаў у Гродне

2 ноября 2018

Каля 20 тысяч аперацый на сэрцы і 15 тысяч на суставах праводзіцца ў Беларусі за год. Прыкладна 70 % з іх выконваюцца ў абласцях. Аб перспектывах развіцця рэгіянальнай медыцыны гаварылі сёння на з'ездзе хірургаў у Гродне. Лепшыя медыкі краіны, а таксама спецыялісты з Расіі, Польшчы, Грузіі і Германіі абмеркавалі дасягненні еўрапейскай хірургіі ў цэлым і беларускай у прыватнасці. Сёння ў нашай краіне асвоілі практычна ўсе самыя складаныя аперацыі. Шэраг аперацый у нас праводзіцца з дапамогай робатаў. На лячэнне да нас прыязджаюць іншаземцы, а па вопыт - калегі з суседніх краін.

Задачы развіцця айчыннай хірургіі на найбліжэйшыя гады - гэта ў першую чаргу развіццё рэгіянальных клінік, стварэнне новых навуковых школ з прыцягненнем маладых спецыялістаў.