Пра феномен беларускага вадналыжнага спорту гаворым на анлайн-канферэнцыі

2 июня 2016

Феномен беларускага вадналыжнага спорту. Чаму гэты нямасавы від спорту настолькі прадуктыўны ў Беларусі? Кожны год яны ставяць сусветныя рэкорды, а як упэўніваюць некаторыя скептыкі, прывозяць з усіх чэмпіянатаў вядро медалёў. І што такое водныя лыжы па-беларуску? Развейваем міфы, пацвярджаючы іх пэўнымі вынікамі і дасягненнямі. Гаворым сёння са спецыялістамі ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі. Пытанні, меркаванні і рэкамендацыі можна ўжо зараз пакідаць на нашым сайце.