Рабочыя сустрэчы Прэзідэнта

28 августа 2016

Гэты тыдзень аказаўся багатым на розныя тэмы. Але пачнём з той, якая і актуальная, і цікавіць заўсёды - эканоміка. Аб ёй на тыдні зноў гаварылі на вышэйшым узроўні. Аналіз бягучай сітуацыі стаў галоўнай тэмай рабочай сустрэчы Прэзідэнта з Андрэем Кабяковым і Паўлам Калаўрам. Урад і Нацбанк працуюць у тандэме. Палова 2016 у мінулым - можна падводзіць прамежкавыя вынікі.

Кіраўніка дзяржавы цікавіла, як складваецца сітуацыя на валютным рынку. Тут, паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага банка, удалося захаваць стабільнасць. Таксама гаворка ішла аб выкананні паказчыкаў, якія вызначаны ў матрыцы задач для вертыкалі ўлады і супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Напрыклад, з Сусветным банкам, які прымае ўдзел у фінансаванні праекта па мадэрнізацыі трасы Мінск - Гродна.

У Савеце Міністраў бачаць пазітыў у тым, што ўдалося ўтрымаць інфляцыю. Не ўсе паказчыкі выкананыя. Але ў цэлым ва ўрадзе адзначаюць, што намецілася станоўчая дынаміка. Эканоміка вяртаецца на траекторыю аднаўлення росту.

Аляксандр Лукашэнка нацэліў урад на максімальную падтрымку насельніцтва - дзяржава павінна падставіць плячо тым, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу. Тым больш што наперадзе абагравальны сезон. Таму з кастрычніка пачне дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый - дзяржпадтрымка для аплаты часткі камуналкі, калі яна перавышае пэўную долю даходу сям'і.

Ад бяспекі эканамічнай да бяспекі ў прамым сэнсе гэтага слова. Крымінагенная сітуацыя ў Беларусі - гэтае пытанне Прэзідэнту дакладваў генпракурор Аляксандр Канюк. Сустрэча прайшла ў пашыраным фармаце з удзелам кіраўнікоў Савета бяспекі, Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю, Следчага камітэта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

У цэлым колькасць злачынстваў у 2016 знізілася. Такая тэндэнцыя на змяншэнне назіраецца на працягу апошніх пяці гадоў. Абмяркоўвалася, наколькі эфектыўна органы пракуратуры працуюць пасля рэформы ведамства. У цэлым Прэзідэнт нармальна ацаніў стан спраў у ведамстве. Акцэнты ў працы паступова змяняюцца - пракурорскі нагляд пераходзіць у эканамічную сферу.