Лістапад пачаўся з цёплага і вільготнага надвор'я

2 ноября 2018

Сярэдняя тэмпература паветра ў Мінску і вобласці ўначы ад плюс пяці да адзінаццаці градусаў. Удзень восем - трынаццаць цяпла. На паўднёвым захадзе магчымае павышэнне тэмпературы і да васямнаццаці. Раніцай і ўначы магчымы туман. Вадзіцелям трэба быць асабліва ўважлівымі.

У пачатку тыдня такі характар надвор'я захаваецца. Тэмпература лістапада вышэй за кліматычную норму на тры-восем градусаў.