Новы ўказ Прэзідэнта: пустуючыя дамы на сяле за адну базавую

28 марта 2021
Пустуючыя дамы на сяле за адну базавую. Новы ўказ Прэзідэнта накіраваны на ўцягванне ў абарот нявыкарыстанай нерухомасці. Ён спросціць адчужэнне і пакупку старых і пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці і будзе карысны як для асобных грамадзян, так і для дзяржавы ў цэлым, канстатуюць у Дзяржкамітэце па маёмасці.

Новыя правілы датычацца жылля, пабудаванага да 2003 года

Такія дамы будуць адчужаць без дакументаў, якія сведчаць на іх права. Трухлявае і пустуючае жыллё зараз уключаць у адзіны рэестр - доступ да яго будзе бясплатным. Мясцовыя выканкамы атрымалі права прадаваць старыя дамы на аўкцыёнах з паэтапным паніжэннем цаны да адной базавай.