Новы праект раскруціў кола ў Палацы мастацтва: сінтэзу спорту і мастацтва прысвечана 200 арт-аб'ектаў

14 октября 2023

У Палацы мастацтва альтэрнатыва "Квадрату" Малевіча. Там раскруцілі тэму кола, яму ж прысвечана 200 арт-аб'ектаў. Прэм'ера выставы пад назвай Viva Kola Art. Сінтэз спорту і мастацтва стварылі Беларускі саюз мастакоў і веласіпедны клуб "Мінск". Дуэт прапанаваў вядомым мастакам і дэбютантам паразважаць на тэму кола і адысці ад стэрэатыпаў аб двухколавым транспарце. Зараз на трэцім паверсе Палаца   гонкі на арт-трэку. Усе працы спаборнічаюць у сямі намінацыях. Прызавы фонд складае 100 тыс. рублёў.

Калекцыя веласіпеднага клуба "Мінск" у Палацы мастацтва

Паверхам ніжэй  паказ калекцыі веласіпеднага клуба "Мінск". Нядаўна яму споўнілася 10 гадоў. На сценах раскадроўка сталічнага веларуху.