Новы прэзідэнт Гарвардскага ўніверсітэта мае беларускія карані

13 февраля 2018
Бацька Лоўрэнса Сэлдана Бэкава мінчанін, шмат гадоў таму эмігрыраваў з Беларусі ў ЗША. Маці таксама эмігрантка - яна пераехала ў Штаты з Еўропы, пасля таго як уся яе сям'я загінула ў Асвенціме. Бэкаў 24 гады працаваў прафесарам у Масачусетскім тэхналагічным інстытуце. На пасаду прэзідэнта Гарвардскага ўніверсітэта яго выбралі з больш чым 700 кандыдатаў.