Новы смеццесартавальны завод плануюць адкрыць у Мінску

14 сентября 2023

З перспектывай для эканомікі краіны і клопатам пра экалогію. У Мінску ў наступным годзе пачнуць будаўніцтва вялікага смеццесартавальнага завода. Зараз завяршаецца яго праектаванне сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прадпрыемства будзе максімальна эфектыўна перапрацоўваць у другасную сыравіну паперу, пластык, шкло. На новым заводзе будуць выпускаць спецыяльнае паліва, якое будуць выкарыстоўваць прамысловыя аб'екты, у прыватнасці, цэментныя заводы. У планах вытворчасць каля 80 тысяч тон прадукцыі для энергетыкі.

Акрамя таго, у горада ёсць планы і па аптымізацыі перапрацоўкі зялёных арганічных адходаў (у асноўным гэта апалае лісце). Каля новага смеццесартавальнага завода з'явіцца лінія кампаставання. На выхадзе яна дасць чарназём, які патрэбны для азелянення горада і іншых мэт.