Новы корпус адкрыўся ў тэрытарыяльным Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна Мінска

4 ноября 2021

Сучасная трэнажорная зала са спартыўным абсталяваннем, пункт вакцынацыі, пакоі для адпачынку. Новы корпус адкрыўся сёння ў тэрытарыяльным Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна сталіцы. Тут размесцяцца два аддзяленні - суправаджальнага пражывання і сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. Таксама тут у хуткім часе арганізуюць і кірмаш вакансій для працаўладкавання інвалідаў. 

У новым будынку для наведвальнікаў (іх, дарэчы, каля 40 тысяч) працуе салон "Утульны дом", пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, крызісны пакой.