Новы комплекс заставы "Астравецкая" адкрыты на мяжы з Літвой

2 февраля 2018

З важнай падзеяй супрацоўнікаў Смаргонскай пагранічнай групы павіншаваў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Пры праектаванні ўлічваліся асаблівасці нясення службы на гэтым напрамку. На тэрыторыі з'явіліся пляцоўкі для трэніровак па агнявой падрыхтоўцы і рукапашным баі. Гэта дапаможа адначасова праводзіць заняткі з асабовым складам і салдатамі тэрміновай службы.

Пагранзастава створана ў 2014 годзе. Яна ахоўвае ўчастак беларуска-літоўскай дзяржмяжы працягласцю 25 км у Астравецкім раёне. Першыя жыхары службовага дома ўжо ацанілі яго перавагі. Тут абсталявана верталётная пляцоўка, а тэрыторыя ахоўваецца з дапамогай інтэграванай сістэмы відэаназірання і фіксацыі пранікнення.