"Новы год - падстава для добрых распачынанняў" - пад такім дэвізам у Мінску 1 студзеня выйшлі на "Прабег цвярозасці"

2 января 2023

"Новы год - падстава для добрых распачынанняў" - менавіта пад такім дэвізам 1 студзеня ў Мінску прайшоў "Прабег цвярозасці".

У ім узялі ўдзел аматары здаровага ладу жыцця з розных месцаў Беларусі - на старт дыстанцыі тры кіламетры выйшлі больш як 250 чалавек, а перамог жыхар Чэрвеня! Старт і фініш прайшоў каля навагодняй ёлкі ля Палаца спорту, траса пралягала вакол Свіслачы!

Аналагічныя забегі прайшлі і ў Брэсце, Гродне, Полацку, Салігорску. Упершыню такі старт адбыўся ў 2020 годзе!