Новы дзіцячы сад адкрылі ў Нясвіжы

20 ноября 2020

Радасная падзея для маладых бацькоў. Новы дзіцячы сад на 230 месцаў адкрылі сёння ў Нясвіжы. Дашкольную ўстанову пабудавалі за 10 месяцаў і з безбар’ерным асяроддзем. Для развіцця дзяцей ёсць басейн, трэнажорная зала і этнаграфічны пакой, цэнтр бяспекі і розныя гульнявыя зоны. Для маленькіх даследчыкаў – 3D-прынтар, інтэрактыўная сцяна, ёсць таксама мегашахматы, кінетычны пясок. Добраўпарадкавана і тэрыторыя.

Сімвалічна, што дашкольную ўстанову адкрылі ў Сусветны дзень дзіцяці. На гэтым марафон падарункаў не завяршаецца. Да канца года ў цэнтральным рэгіёне ўвядуць у эксплуатацыю яшчэ 4 дзіцячыя сады. Усе ў Мінскім раёне.