Новымі аб'ектамі цкавання ў Сетцы зараз сталі байцы МНС

2 сентября 2020
Непрыемныя словы ў адрас супрацоўнікаў ведамства гучаць з падачы апазіцыйных тэлеграм-каналаў, якія і накіроўваюць сваіх падпісчыкаў на атаку ратавальнікаў. Асабістыя звесткі, фота і нумары тэлефонаў - усё гэта зараз у адкрытым доступе. Сёння пад агонь булінгу трапіў супрацоўнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці ў Мінску. Рэдактары пратэстных СМІ нацкавалі на мужчыну сваю аўдыторыю. Яго абвінавацілі ў зняцці бела-чырвона-белага палатна з фасада аднаго з жылых дамоў сталіцы. Ратавальнік-альпініст, не падзяляючы людзей на дрэнных і добрых, рызыкуе сваім жыццём. Прыходзіць на выручку ўсім, хто ў гэтым  мае патрэбу, у тым ліку і людзям, якія сёння пагражалі яму і абражалі. Тым не менш, увесь атрыманы негатыў не адаб'ецца на жаданні ратавальніка  дапамагаць. Вытрымаў агонь і ваду - выстаіць і супраць агрэсараў.