Новыя магчымасці з'явяцца і ў беларускіх хірургаў

4 октября 2019

На базе 9-й клінічнай бальніцы працягваецца будаўніцтва новага корпуса Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Часткова яго ўзвядзенне фінансуюць з гарадскога бюджэту. Найноўшы будынак па вуліцы Сямашка будзе цалкам гатовы праз паўтара года. Яго аснасцяць  самым сучасным медыцынскім абсталяваннем. Гэта дазволіць, у прыватнасці, павялічыць колькасць аперацый па трансплантацыі печані, нырак і лёгкіх. 

Алег Румо, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: 

"Гэта будзе адзіны ў сваім родзе цэнтр у РБ, дзе будуць усе кірункі хірургіі. Пачынаючы  ад самых простых, пераходзячы да пластычнай і рэканструктыўнай хірургіі. Гэта будзе хірургічная дапамога пацыентам з захворваннямі печані, кішэчніка, лёгкіх. Плюс гэта будзе кардыяхірургія, транспланталогія".

Сярод значных аб'ектаў сістэмы аховы здароўя сталіцы таксама і новы корпус гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. У дадатак бальніцу аснасцяць  абсталяваннем, якое пашырыць магчымасці дыягностыкі.