Новыя рэчы пад выглядам б/у і недаатрыманыя мільёны рублёў у выглядзе падаткаў. КДК Беларусі раскрыў падрабязнасці шэрагу рэсейла

10 марта 2024

Сёння ў Беларусі на асаблівым кантролі знаходзіцца тэма рэалізацыі ў магазінах сэканд-хэнд і стоках новага адзення і абутку, увезенага пад выглядам б/у. А гэта яшчэ і фіктыўныя дакументы, і махінацыі з падаткамі. Камітэтам дзяржкантролю па ўсёй краіне ўжо праверана некалькі дзясяткаў магазінаў. Выяўлена больш за 10 тыс. адзінак новых рэчаў, якія прадаваліся пад выглядам сэканда, коштам 680 тыс. рублёў. Выяўлена 2 каналы ўвозу такой прадукцыі з Еўропы і Расіі.

Як вынік - завышаныя цэны на тавары (нацэнкі дасягалі 200 %). Праблемы для пакупнікоў - пераплаты і бяспека, для легальных прадаўцоў - нядобрасумленная канкурэнцыя. Ужо не кажучы пра тое, што шэры рэсейл не сябруе з падаткамі. Падрабязнасці ў Аляксандра Камовіча (відэа).