Новыя сацыяльна значныя аб'екты Мінскай вобласці

5 ноября 2021

Патрэбныя для ўсіх  для больш камфортнага жыцця. Сёння да свята 7 Лістапада адкрыты новыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. Сярод значных у Мінскай вобласці  - чарговы ўчастак абноўленай аўтадарогі Мінск - Мікашэвічы. У трасы Р23 вялікае стратэгічнае значэнне - на шляху прамысловыя цэнтры Слуцк і Салігорск. Дзякуючы дарожным будаўнікам сёлета таксама больш сучаснай і шырокапалоснай стала і дарога ад Кургана Славы да Смалявіч. 

Сёння ў цэнтральным рэгіёне нямала і наваселляў. Так, у пасёлку Мар'іна Пухавіцкага раёна ўрачыста адкрылі інтэрнат для ваеннаслужачых. У будынку на 305 месцаў  пражываць будуць у асноўным іх сем'і, некалькі пакояў аддадуць і маладым спецыялістам, якія працаўладкаваліся ў Пухавіцкі раён. Усе навасельцы  - кантрактнікі 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Доўгачаканай падзеяй новае жыллё стала і для сям’і Пракапец.