Новыя радыёкарты з'явіліся ў сталічным метрапалітэне

2 января 2014
Праязную картку ад 5 да 60 паездак у метро можна набыць у касах падземнага транспарту. Карыстальнікамі новага праязнога, на думку спецыялістаў метрапалітэна, будуць людзі, якія нячаста карыстаюцца паслугамі падземкі. Сярод іх пенсіянеры, мамы, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзяцей і госці сталіцы. Як і для білетаў на пэўны тэрмін, для новых прадугледжаны скідкі: чым на большую колькасць паездак яны разлічаны, тым яны таннейшыя. Так, цана 5 паездак (без уліку закладнога кошту радыёкарткі) - каля 15 тысяч, максімальны кошт - 60 паездак - 153 тысячы рублёў. Аднак скарыстацца такой смарт-картай трэба будзе на працягу двух месяцаў.