Новыя пратаколы па дыягностыцы і лячэнні пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй зацверджаны ў Беларусі

26 июля 2017

Як паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у новых нацыянальных дакументах знайшла адлюстраванне галоўная рэкамендацыя САЗ -- пачынаць антырэтравірусную тэрапію інфіцыраваных як мага раней. Гэта дазваляе знізіць смяротнасць і рызыку перадачы віруса. А аператыўна выявіць інфекцыю можна дзякуючы экспрэс-тэстам на ВІЧ па сліне. З мая іх можна набыць у аптэках Гомельскай вобласці. Зараз 18 тысяч беларусаў жывуць з ВІЧ/СНІД.

І сёння ж Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД афіцыйна прадоўжыла тэрмін паўнамоцтваў Пасла добрай волі Святланы Бароўскай.