Новыя праекты супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы

10 марта 2015

Адпаведнае пагадненне напярэдадні падпісалі ў Мінску, на сустрэчы афіцыйнай дэлегацыі Курскай вобласці з кіраўніком Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Як адзначылі эксперты, ужо ў хуткім часе беларускія спецыялісты змогуць адправіцца ў Курск, каб дапамагчы калегам, як у будаўніцтве, так і ў кіраванні новым горна-абагачальным камбінатам і атамнай электрастанцыяй - АЭС-2. Акрамя гэтага, бакі разгледзелі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве Беларусі і Курскай вобласці ў сельскагаспадарчай і будаўнічай сферах.