Новыя падрабязнасці карупцыйнага скандалу на прадпрыемстве Нафтан

11 августа 2014

Следчы камітэт падазрае топ-менеджараў нафтаперапрацоўчага завода ў прычыненні ўрону ў памеры 4 мільярдаў рублёў. Паводле папярэдняй інфармацыі, былыя кіраўнікі выкарысталі крымінальныя схемы пры правядзенні дзяржзакупак. Ужо зараз сярод падазроных тры службовыя асобы Нафтана і тры прадстаўнікі прыватных кампаній. Ім прад'яўлена абвінавачанне.


Некаторыя з затрыманых выказалі гатоўнасць пакрыць урон. Магчыма, частку яго пакрые і канфіскаваная ў фігурантаў маёмасць. Акрамя вялікага аўтапарка з дарагіх машын, арыштаваны больш за паўмільёна долараў і ювелірныя вырабы.