Новыя падыходы лячэння рэўматалагічных захворванняў абмяркоўваюць у Мінску

26 мая 2016

Ранняя дыягностыка і падрыхтоўка ўрачоў пачатковага звяна. Новыя падыходы лячэння рэўматалагічных захворванняў абмяркоўваюць у Мінску на Еўразійскім кангрэсе. Форум сабраў больш як дзве тысячы вядучых спецыялістаў, маладых навукоўцаў і, вядома, прадстаўнікоў Лігі еўразійскіх рэўматолагаў. Даклады на кангрэсе зачыталі галоўныя ўрачы Казахстана, Расіі, Грузіі, Арменіі, Італіі, Украіны, Малдовы і нашай краіны. Гэты форум, на думку спецыялістаў, выдатная пляцоўка для пошуку новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў.

Наталля Мартусевіч, галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Кожны з прадстаўнікоў галоўных служб рэўматолагаў краін падзяліўся сваім уласным вопытам, пазначыў праблемы, і гэта ўвянчалася абмеркаваннем. Мы спадзяёмся, што па выніку гэтага кангрэса будзе прынятая рэзалюцыя, якая дапаможа нам скаардынаваць усе нашы дзеянні".

Галымжан Тагізбаеў, прэзідэнт Лігі еўразійскіх рэўматолагаў: "На кангрэсе будуць паказваць вынікі тых даследаванняў, якія прайшлі за апошнія два гады. А для маладых спецыялістаў гэта, вядома ж, вучоба. Яны атрымліваюць заліковыя адзінкі, гэта значыць, матэрыял па розных кірунках: па хваробе, па спецыяльнасці. Яны тут шмат усяго набываюць".

Тут жа пачала працу выстава, дзе свае лекі прапанвалі вядучыя беларускія вытворцы. Пасля заканчэння форуму будзе абраны новы прэзідэнт Лігі еўразійскіх рэўматолагаў.