Новыя аб'екты адкрыюцца на святочным тыдні ў Беларусі

2 ноября 2018

Абноўлены футравы камбінат у Віцебску - толькі пачатак вялікага святочнага тыдня. Падарункаў будзе шмат. Ужо заўтра ў Бялынічах дзясяткі шматдзетных сем'яў змогуць засяліцца ў шматкватэрны жылы дом. У Мінску з палёгкай уздыхнуць вадзіцелі - пасля аднаўлення запрацуе транспартная развязка на МКАД. Дзіцячыя садкі адкрыюцца ў Іўі і Віцебску, а ў Гродне - гасцінічны комплекс. Сталічныя артысты вернуцца ў будынак тэатра "Мінскканцэрт". Новыя аб'екты з'явяцца ў спартсменаў, кадэтаў, не забудуць пра пажылых людзей. У ліку так неабходных падарункаў - аддзяленні ў бальніцах, у прыватнасці, у Гомелі і Гродне. Запрацуюць і новыя вытворчасці - у Магілёве і ў Дзяржынскім раёне. Аб усіх гэтых аб'ектах - іх важнасці для краіны і запатрабаванасці для людзей - мы распавядзём у нашых інфармацыйных выпусках.