Новыя камбайны да свята

5 июля 2013

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці атрымалі каля сотні машын беларускай вытворчасці. Самі камбайны зробленыя так, каб максімальна спрасціць працу механізатара. У кабіне ёсць кандыцыянер і халадзільнік. Увесь працэс кантралюе камп'ютар. Гэта не першае маштабнае абнаўленне аграрнага тэхпарку ў вобласці сёлета.


Камбайны гаспадаркі атрымалі ў лізінг. За машыны яны пасля разлічацца сельгаспрадукцыяй.