Новы фантан з'явіўся на пляцоўцы побач са спартыўным цэнтрам Макса Мірнага

24 мая 2018

Адмысловая штучная крыніца забурліла сёння ў Мінску - новы фантан з'явіўся ў мікрараёне Малінаўка. Адметна, што яго ўзвядзеннем займаўся наш знакаміты спартсмен - тэнісіст Максім Мірны. Водную скульптурную кампазіцыю ўвасабляюць 4 багіні - Перамогі, Справядлівасці, Саперніцтва і Прыгажосці. Усе гэтыя якасці і атаясамліваюцца са спортам. Размясціўся фантан на пляцоўцы побач са спартыўным цэнтрам Макса Мірнага.

Фантан будзе ўпрыгажэннем новай паркавай зоны. У хуткім часе побач з цэнтрам Макса Мірнага з'явіцца яшчэ некалькі тэнісных кортаў. Што да самога знакамітага спартсмена, то ўжо заўтра Максім Мірны адправіцца на свой 22 па ліку турнір Вялікага шлема Roland Garros.