Новую карту госця Беларусі выпусцяць спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў 2019

21 ноября 2018

Самыя цікавыя турыстычныя і спартыўныя маршруты Беларусі аб'яднае ў сабе новая карта госця. Яе выпусцяць спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў 2019.

Яна будзе ўключаць у сябе бонусы і скідкі ў гасцініцах, кафэ, музеях і іншых аб'ектах у розных гарадах нашай краіны. Дапаўняць яе будуць інфармацыйныя матэрыялы пра расклад спаборніцтваў і спартыўныя арэны. Зараз спецыялісты прапрацоўваюць дызайн тэматычнай карты. Плануецца, што яна паступіць у продаж адначасова з білетамі на спаборніцтвы - 1 снежня.

Барыс Васільеў, дырэктар УП "Мінгардаведка": "Паколькі турысты, якія прыедуць, будуць у асноўным наведваць Мінск і наваколлі, зараз працуем над тым, каб як мага больш аб'ектаў увайшло. Гэта і аграсядзібы, і іншыя гістарычныя месцы, каб госці змаглі ацаніць і ўбачыць прыгажосць беларускай прыроды".

Зараз сярод месцаў, дзе можна атрымаць скідкі і бонусы па карце госця - каля 200 розных аб'ектаў. Да новага турыстычнага сезона праект аб'яднае больш за тысячу лакацый у розных гарадах Беларусі.