Новаўвядзенні ў Выбарчы кодэкс Беларусі анансуе ЦВК

28 апреля 2022
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі анансуе новаўвядзенні ў Выбарчы кодэкс нашай краіны. Яны могуць уступіць у сілу  ўжо да канца года. Як расказаў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, гэта трэба, у прыватнасці, для правядзення адзінага дня галасавання. Ён прадугледжаны новай рэдакцыяй Канстытуцыі. У такі дзень (а па планах гэта будзе апошні дзень лютага 2024 года) адначасова выбіраюцца дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы. Акрамя таго, па словах Ігара Карпенкі, патэнцыйныя ўдзельнікі электаральных кампаній  змогуць павысіць свае веды і навыкі. Для гэтага  сумесна з Акадэміяй кіравання  распрацаваны спецыяльны курс.