Новага кіраўніка Мінэнерга калектыву прадставіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

1 сентября 2018

Новага кіраўніка Мінэнерга калектыву прадставіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка. З лютага мінулага года Віктар Каранкевіч займаў пасаду першага намесніка міністра энергетыкі. Пад яго кіраўніцтвам праведзена значная работа па ўдасканаленні тарыфнай палітыкі на энергарэсурсы і фарміраванні празрыстага механізма вызначэння тарыфаў. Кіраўнік ведамства настроены на далейшую эфектыўную працу.

А новага міністра фінансаў прадставіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Ён абазначыў першачарговыя задачы, што стаяць перад ведамствам. Гэта работа над праектам бюджэту на наступны год, Падатковым кодэксам, скарачэннем знешняга доўгу і шэраг сярэднетэрміновых задач.