Новая школа ў Стоўбцах сустрэла першых вучняў

1 сентября 2021

Падарунак да Дня ведаў. Новая школа ў Стоўбцах прыняла вучняў. Прэм'ерны званок сёння прагучаў амаль для дзевяці соцень навучэнцаў. Па-асабліваму гэта хвалюючы момант для першакласнікаў - іх тут больш за сотню. Менавіта галоўным героям свята, дзецям, і выпала адказная місія - пераразанне чырвонай стужкі.

Школа сустрэла вучняў яркімі навучальнымі кабінетамі, прасторнымі спартыўнымі і музычнымі заламі. Для ўсебаковага развіцця басейн і STEM-клас, фоталабараторыя і цэнтр бяспекі.

Камфортная інфраструктура

У Стоўбцах марафон адкрыццяў толькі пачынаецца. Горад у наступным годзе стане сталіцай абласных "Дажынак". Як будзе развівацца інфраструктура, залежыць ад саміх жыхароў: створаны своеасаблівы кол-цэнтр.