Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва сёння на парадку дня палітычных кансультацый МЗС Беларусі і Турцыі

30 мая 2013
Нашу дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, з боку гасцей - намеснік міністра замежных спраў Турцыі Фаціх Джэйлан. Таксама сярод тэм - рэгіянальны і міжнародны парадак дня. Як раз у гэтыя хвіліны праходзіць падпісанне гадавога плана дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.