Новая серыя пра Аршанскі льнокамбінат пасля "Панарамы" у праекце "Адзін дзень"

21 января 2021
Яго называюць паўночным шоўкам і візітнай карткай Беларусі. Лён вось ужо больш чым 90 гадоў ператвараюць у тканіну на Аршанскім ільнокамбінаце. Аб рабоце вядомага прадпрыемства сёння вечарам раскажа аўтарскі праект Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень". У складзе найбуйнейшага ў свеце ільноперапрацоўчага вытворцы 5 фабрык. А ў штаце больш за 3,5 тысячы супрацоўнікаў. Яны выпускаюць шырокі асартымент тканіны - ад касцюмнай да мэблевай. Прадукцыя Аршанскага льнокамбіната запатрабаваная на ўсіх кантынентах, тавар пастаўляецца ў 36 краін свету. 

Новая серыя пра Аршанскі льнокамбінат адразу пасля "Панарамы". Глядзіце праект "Адзін дзень" і ў суботу.