Новая расійская вакцына ад COVID-19 ужо ў Беларусі

3 февраля 2021

Расія перадала Беларусі новую вакцыну ад каранавіруса "ЭпіВакКарона". Пра гэта сёння паведаміла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова. Раней паведамлялася, па выніках першай і другой фаз даследаванняў эфектыўнасць вакцыны склала 100 %. Маштабны выпуск прэпарата плануецца пачаць у лютым. Сёння ў Мінску з беларускімі калегамі расійскія спецыялісты абмеркавалі сумесныя крокі па процідзеянні распаўсюджвання COVID-19 у рэгіёне.

Санітарныя службы Беларусі і Расіі працуюць у цесным кантакце

На сустрэчы ва ўрадзе таксама абмеркавалі праект па сумесным даследаванні імунітэту да COVID-19 у нашай краіне.  Такія звесткі дазволяць  прагназаваць далейшую эпідсітуацыю ў рэгіёне. Яшчэ адна ініцыятыва - работа па маніторынгу зменлівасці віруса на тэрыторыі Беларусі.