"Ноч музеяў" у Мінску

20 мая 2023

Майстар-класы, лекцыі па мастацтве і канцэрты джазавай музыкі. Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" пройдзе сёння ў Мінску. Сёлета толькі ў сталіцы свае праграмы прапануюць больш за 30 музеяў: ад гістарычных да літаратурных. Акрамя змененага графіка працы і асноўнай экспазіцыі для наведвальнікаў падрыхтавалі і інтэрактыўныя праекты. Імправізаваны аркестр, майстар-клас па кітайскім жывапісе і паэтычны перформанс - "Музейны квАРТал" Нацыянальнага мастацкага пачне прымаць наведвальнікаў ужо з чатырох вечара. А стварыць уласную скульптуру паводле японскіх гравюр, а таксама наведаць арт-медытацыю і ўбачыць "Сны аб Японіі" можна будзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Завершацца праграмы каля паўночы. Білеты можна набыць у касах музеяў.